Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флабафе́ны

(ад гр. phloos = кара + baphe = афарбоўка, колер)

арганічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў кары і ў пладах раслін.

флавано́іды

(ад лац. flavus = жоўты + -оід)

фенольныя злучэнні, у аснове структуры якіх ляжыць шкілет, што складаецца з вугляродных адзінак.

флавапратэі́ды

(ад лац. flavus = жоўты + пратэіды)

складаныя бялкі, якія змяшчаюць жоўты рыбафлавін і ўдзельнічаюць у клетачным дыханні раслінных і жывёльных арганізмаў.

флаво́ны

(ад лац. flavus = жоўты)

арганічныя гетэрацыклічныя злучэнні, жоўтыя цвёрдыя рэчывы; выкарыстоўваюцца як фарбавальнікі.

флаг

(ням. Flagge, гал. vlag)

прымацаваны да дрэўка або да шнура кавалак матэрыялу адпаведнай формы і колеру, часта з гербам, эмблемай дзяржавы або арганізацыі.

флагапі́т

(ад гр. phlogopos = вогненны)

мінерал класа сілікатаў жаўтаватага, карычневага, зеленаватага колеру; выкарыстоўваецца як электраізаляцыйны матэрыял.

флагела́нты

(лац. flagellans, -ntis = які бічуецца)

рэлігійныя аскеты-фанатыкі, якія ў 13—15 ст. прапаведавалі самабічаванне як сродак выкуплення ад грахоў і разглядаліся як рух, варожы каталіцкай царкве.

флагела́ты

(лац. flagellatus = забяспечаны бічом)

аднаклетачныя і каланіяльныя арганізмы, што маюць жгуцікі, пры дапамозе якіх рухаюцца; жывуць у вадзе або паразітуюць у арганізме чалавека і жывёл; жгуцікавыя.

флагісто́н

(ад гр. phlogistos = гаручы)

бязважкая вадкасць асобага роду, якая, паводле ўяўленняў хімікаў 18 ст., нібыта змяшчаецца ва ўсіх здольных гарэць рэчывах.

фла́гман

(ням. Flaggmann, гал. vlagman)

1) камандуючы буйным злучэннем ваенных караблёў (атрадам ці эскадрай);

2) карабель, на якім знаходзіцца камандуючы; самы буйны карабель флатыліі.