Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флебагра́ма

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -грама)

крывая запісу пульсавых ваганняў вен у чалавека і жывёл.

флебагра́фія

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -графія)

метад рэнтгенаграфічнага даследавання вен.

флебалі́т

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -літ)

венозны камень, які ўтвараецца пры тромбафлебіце ў выніку прарастання тромба злучальнай тканкай і адкладання ў ім солей вапняку.

флебало́гія

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + -логія)

раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем хвароб вен і іх лячэннем.

флебасфігмагра́фія

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + сфігмаграфія)

метад рэгістрацыі ваганняў венознай сценкі пры дапамозе флебасфігмографа.

флебасфігмо́граф

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + сфігмограф)

прыбор для рэгістрацыі ваганняў венознай сценкі.

флебатанаме́трыя

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + тон + -метрыя)

вымярэнне ўнутрывеннага ціску.

флебато́мусы

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + tomos = уедлівы)

тое, што і маскіты.

флебі́т

(ад гр. phleps, -ebos = жыла)

запаленне вены.

фле́бія

(н.-лац. phlebia)

губавы базідыяльны грыб сям. картыцыевых, які расце ў лясах на ствалах і галінках дрэў, на апрацаванай драўніне будынкаў.