Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флібусцье́ры

(фр. flibustiers, ад гал. vrijbuiter = пірат)

1) марскія разбойнікі ў 17—18 ст., якія выкарыстоўваліся Англіяй і Францыяй у барацьбе з Іспаніяй за калоніі;

2) наогул піраты, марскія разбойнікі, кантрабандысты.

флі́гель

(ням. Flügel = крыло)

жылая прыбудова пры галоўным будынку, а таксама невялікі дом на двары вялікага будынка.

флі́гель-ад’юта́нт

(ням. Flügeladjutant)

афіцэр у свіце цара, які выконваў абавязкі ад’ютанта, або афіцэр для даручэнняў пры камандуючым арміяй у царскай Расіі.

флі́кер-эфе́кт

(ад англ. flicker = мігцець + эфект)

фіз. нераўнамернае ў часе выпусканне электронаў нагрэтай металічнай паверхняй у сувязі з трапляннем на яе пабочных атамаў.

фліктэ́на

(гр. phlyktaina = прышч)

пухірок на скуры з мутным змесцівам, характэрны для стрэптадэрміі.

флі́кціс

(н.-лац. phlyctis)

накіпны лішайнік сям. флікцісавых, пашыраны пераважна ў абласцях з цёплым кліматам на кары дрэў.

флінтгла́с

(англ. flintglass, ад flint = крэмень + glass = шкло)

гатунак аптычнага шкла з высокім паказчыкам праламлення.

флірт

(англ. flirt)

какецтва, лёгкае заляцанне.

фліш

(ням. Flysch, ад fliessen = цячы)

серыя марскіх адкладаў, якая характарызуецца рытмічным чаргаваннем слаёў некалькіх разнавіднасцей асадачных горных парод.