флёкс
(н.-лац. phlox, ад гр. phloks = полымя)
травяністая расліна сям. сінюхавых з яркімі пахучымі кветкамі розных колераў у буйным суквецці, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
флёр
(ням. Flor)
1) тонкая, празрыстая, пераважна шаўковая тканіна;
2) перан. напаўпразрыстае покрыва, заслона, смуга.
флёрдара́нж
(фр. fleur d’oranger = апельсінавы колер)
белыя кветкі памяранцавага дрэва або штучныя кветкі такога ж выгляду, якімі прыбіраюць маладую да шлюбу.