руцавіе́ціс
(латыш. rucavietis, ад Rucavi = назва паселішча ў Латвіі)
латышскі народны парны танец.
руці́на
(фр. routine, ад route = дарога, напрамак)
боязь новага, застой, кансерватыўнасць.
руцінёр
(фр. routinier)
чалавек, схільны да руціны, пазбаўлены пачуцця новага; кансерватар.