Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

руба́та

(іт. rubato)

адхіленне ад асноўнага тэмпу музычнай п’есы для дасягнення мастацкай выразнасці.

рубелі́т

(ад лац. rubellus = чырванаваты)

мінерал класа сілікатаў чырвонага колеру, разнавіднасць турмаліну.

руберо́йд

(ад лац. ruber = чырвоны + -оід)

матэрыял для пакрыцця даху або ізаляцыі, зроблены з кардону, прамочанага спецыяльным саставам.

рубі́дый

(н.-лац. rubidium, ад лац. rubidus = цёмна-чырвоны)

хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру, падобны па сваіх уласцівасцях на калій і натрый; выкарыстоўваецца ў фотаэлементах, лямпах дзённага святла і інш.

рубіко́н

(лац. Rubico, -onis = назва ракі, якую перайшоў Юлій Цэзар у 49 г. да н.э. супраць волі сената і гэтым самым пачаў грамадзянскую вайну)

перан. мяжа, рубеж чаго-н., перашкода, якую цяжка пераадолець;

перайсці Р. — прыняць беспаваротнае рашэнне, зрабіць адказны, рашучы крок.

рубі́н

(с.-лац. robinus, ад лац ruber = чырвоны)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў, які з’яўляецца разнавіднасцю карунду, каштоўны камень чырвонага колеру.

ру́бка

(рус. рубка, ад гал. roef = каюта)

1) надбудоўка на верхняй палубе судна, дзе знаходзіцца пост кіравання суднам;

2) назва розных спецыяльных памяшканняў (напр. р. радыёстанцыі);

3) кабіна ў дырыжаблі для камандзіра і прылад кіравання.

рубрафіты́я

(ад лац. robrum = чырвоны + гр. phyton = расліна)

грыбковая хвароба ногцяў і скуры, якая выклікаецца чырвоным трыхафітонам.

ру́брыка

(лац. robrica, ад rober = чырвоны)

1) загаловак раздзела ў газеце, часопісе;

2) раздзел, графа.

рубрыка́цыя

(ад рубрыка)

1) размеркаванне, расстаноўка па рубрыках;

2) сістэма загалоўкаў кнігі.