Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ру́та

(лац. ruta)

травяністая расліна сям. рутавых з перыстым лісцем і жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і і ўмераных зонах Азіі; утрымлівае эфірны алей; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

рутстрае́мія

(н.-лац. rutstroemia)

сумчаты грыб сям. склератыніевых, які расце на паглыбленых у глебу адмерлых галінках і пладах лісцевых дрэў.

руты́л

(лац. rutilus = жоўта-чырвоны)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў бурага або чырвонага колеру; руда тытану.

рутэ́ній

(н.-лац. ruthenium, ад с.-лац. Ruthenia = Русь)

хімічны элемент, серабрыста-шэры тугаплаўкі метал плацінавай групы, з якога вырабляюцца валаскі для лямп напальвання.

ру́тэр

(англ. rooter, ад root = падкопваць)

машына для раздраблення камяністых і цвёрдых грунтоў.