Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рум

(ст.-польск. rum, ад с.-в.-ням. rum)

1) месца на беразе ракі, куды звозяць бярвенне для сплаву і дзе вяжуць плыты;

2) уст. месца пагрузкі; вольнае месца.

румб

(англ. rhumb)

1) дзяленне на крузе компаса, якое адпавядае 1/32 частцы гарызонта;

2) вугал паміж дадзеным напрамкам і геаграфічным мерыдыянам.

ру́мба

(ісп. rumba)

1) бальны танец мексіканскага паходжання, а таксама музыка да гэтага танца;

2) адна з формаў джазу.

ру́мпель

(гал. roerpen, ад roer = вясло, руль + pen = шпянёк)

мар. рычаг, пры дапамозе якога паварочваюць руль судна.