Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ном

(гр. nomos = літар. закон, пастанова; песня)

1) старажытнагрэчаская назва асноўнай адміністрацыйнай адзінкі (акругі) у Стараж. Егіпце;

2) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка сучаснай Грэцыі;

3) песня, гімн у старажытных грэкаў.

-ном1

(гр. nome = частка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «член».

-ном2

(гр. nomos = права, закон)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «палажэнне», «закон».

но́ма

(гр. nome = раз’яданне)

паражэнне мяккіх тканак твару ў аслабленых дзяцей, якія перанеслі інфекцыйнае захворванне; устарэлая назва — вадзяны рак.

-номы

(гр. nomos = права, закон)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «становішча», «сістэма поглядаў або правіл».