но́белій
[н.-лац. nobelium, ад шв. ANobel = прозвішча шв. вынаходцы і прадпрымальніка (1833—1896)]
штучны радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да актыноідаў.
но́біль
(лац. nobilis = знатны)
1) прадстаўнік знаці, арыстакрат у Стараж. Рыме;
2) прадстаўнік знаці ў сярэдневяковай Зах. Еўропе.