Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жаргані́зм

(ад жаргон)

слова або выраз любога жаргону, якія выкарыстоўваюцца за яго межамі (толькі ў гутарковай мове і мастацкай літаратуры).

жарго́н

(фр. jargon)

мова якой-н. сацыяльнай групы людзей, насычаная словамі і выразамі, уласцівымі толькі для дадзенай групы і незразумелымі для ўсіх астатніх (напр. акцёрскі ж., марскі ж.).

жардынье́рка

(фр. jardinière, ад jardin = сад)

прыгожа аформленая карзінка або скрынка для вырошчвання пакаёвых кветак.

жарт

(польск. żart, ад с.-в.-ням. schërz)

1) востры дасціпны выраз;

не на жарт — вельмі сур’ёзна;

2) невялікая камічная п’еса, звычайна бытавога характару.

жартава́ць

(польск. żartować, ад żart = жарт)

1) гаварыць што-н. несур’ёзна, смехам, для пацехі;

2) насміхацца, кпіць;

3) недаацэньваць чаго-н. (напр. ж. з агнём, ж. з хваробай).