Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жанглёр

(фр. jongleur)

1) вандроўны спявак, музыкант, акцёр, акрабат у сярэдневяковай Францыі (параўн. гістрыён 2, шпільман);

2) цыркавы артыст, які спрытна падкідвае і ловіць адначасова некалькі прадметаў;

3) перан. той, хто спрытна, адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і інш.

жанглі́раваць

(фр. jongler)

1) падкідваць і спрытна лавіць на ляту адначасова некалькі прадметаў;

2) перан. спрытна, адвольна абыходзіцца з фактамі, словамі і інш.

жанда́р

(фр. gendarme = паліцэйскі салдат)

паліцэйскі, які знаходзіўся на службе ў жандармерыі.

жандарме́рыя

(фр. gendarmerie)

спецыяльнае паліцэйскае войска ў многіх еўрапейскіх краінах 19 — пач. 20 ст.; выконвала функцыі вышукной і палітычнай паліцыі.

жанкі́ль

(фр. jonquille)

від нарцыса з дробнымі пахучымі кветкамі, які вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.

жанр

(фр. genre)

1) гістарычна выпрацаванае ўнутранае падраздзяленне ва ўсіх відах мастацтва з уласцівымі яму мастацкімі асаблівасцямі, напр. у літаратуры — раман, паэма, камедыя і інш., у музыцы — сімфонія, кантата, песня і інш., у выяўленчым мастацтве — партрэт, пейзаж, нацюрморт і інш.;

2) жывапіс на бытавыя сюжэты.

жанры́ст

(ад жанр)

мастак, які займаецца жывапісам на бытавыя тэмы, спецыяліст па жанру 2.

жанты́льны

(фр. gentil)

уст. манерны, какетлівы; спешчаны.