Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жуі́р

(фр. jouir)

уст. чалавек, які шукае ў жыцці толькі асалоды, уцехі.

жупа́н

(польск. żupan < іт. giuppone, ад ар. džubba)

старадаўняе верхняе мужчынскае адзенне з каляровага сукна са стаячым каўняром і вузкімі рукавамі, якое насіла польская, беларуская і ўкраінская шляхта.

журна́л

(фр. journal)

кніга або сшытак для перыядычнага запісу падзей, здарэнняў, для ўліку паспяховасці вучняў (напр. ж. дзяжурства, класны ж.).

журналі́ст

(рус. журналист, ад фр. journal = журнал)

прафесіянальны літаратурны работнік газет, часопісаў, радыё, тэлебачання.

журналі́стыка

(ад журналіст)

1) від творчай дзейнасці грамадскага кірунку па зборы, апрацоўцы і распаўсюджванні актуальных паведамленняў і звестак праз сродкі масавай інфармацыі — друк, радыё, тэлебачанне, кіно і інш.;

2) навука пра ролю і месца сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці грамадства, пра формы і метады журналісцкай дзейнасці.

журфі́кс

(фр. jour fixe = пэўны дзень)

уст. дзень тыдня, вызначаны для прыёму гасцей.

журы́

(фр. jury)

1) група спецыялістаў-экспертаў на конкурсе, спаборніцтве, выстаўцы, якая вызначае ступень майстэрства ўдзельнікаў і прысуджае прэміі і ўзнагароды;

2) калегія прысяжных (непрафесіянальных суддзяў), якія ўдзельнічаюць у разглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў у Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах.