Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-дром

(гр. dromos = месца для бегу)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае месца для спаборніцтваў, выпрабаванняў, запуску лятальных апаратаў.

дро́мас

(гр. dromos = шлях)

крыты калідор, які вядзе ў пахавальную камеру пад курганом; праход у склеп, высечаны ў скале.

дромеагнаты́зм

(ад лац. dromaeus = назва атрада птушак + гр. gnathos = сківіца)

від будовы паднябення ў птушак, калі косці нерухома зрошчаны паміж сабой (характэрны для страусаў, ківі, нанду).

дро́сель

(ням. Drossel)

1) шпуля індуктыўнасці для рэгулявання сілы току ў электрычным ланцугу;

2) клапан для рэгулявання ціску і расходу вадкасці, пары або газу ў трубаправодах.

дрот

(ст.-польск. drot, ад ням. Draht)

выраб з металу ў выглядзе тоўстай гібкай ніці.