гешэ́фт
(ням. Geschäft)
спекуляцыйная, выгадная здзелка.
геяка́лікс
(н.-лац. geocalix)
пячоначны мох сям. гарпантавых, які трапляецца ў цяністых месцах па берагах рэк і ручаёў, на гнілой драўніне.
геяпі́ксіс
(н.-лац. geopyxis)
сумчаты грыб сям. пецыцавых, які развіваецца на рэштках драўніны ў глебе.
гёзы
(гал. geuzen, ад фр. gueux = жабракі)
члены Саюза дваран, якія ў гады Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст. змагаліся супраць іспанскай тыраніі, пазней народныя паўстанцы, якія выступалі супраць іспанскіх каланізатараў.
гёрлс
(англ. girls = дзяўчаты)
група дзяўчат, якая выступае з танцавальнымі нумарамі на эстрадзе, галоўным чынам у мюзік-холе, кабарэ.
гётыт
[ням. Goethit, ад J. Goethe = прозвішча ням. паэта і даследчыка прыроды (1749—1832)]
мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорна-бурага, чырвона-бурага, жоўтага колеру; жалезная руда.
гзымс
(польск. gzyms, ад ням. Gesims)
тое, што і карніз 2.
гібелі́ны
(іт. ghibellini)
палітычная групоўка ў Італіі ў 12—15 ст., якая падтрымлівала прэтэнзіі германскіх імператараў на ўладу на Апенінскім паўвостраве; змагалася з папствам і гвельфамі, выражала інтарэсы нобіляў 2.
гібе́ра
(н.-лац. gibbera)
сумчаты грыб сям. вентурыевых, які развіваецца на галінках брусніц.
гібе́рна
(ст.-польск. hiberna, ад лац. hiberna = зімовыя кватэры)
1) зімовыя кватэры войска ў Стараж. Рыме;
2) павіннасць зімовага ўтрымання войска і забеспячэння яго харчам, якую неслі жыхары дзяржаўных і царкоўных уладанняў у Рэчы Паспалітай.