Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэрафра́зія

(ад гетэра- + гр. phrasis = выраз)

тое, што і гетэрафазія.

гетэрахрамасо́ма

(ад гетэра- + храмасома)

храмасома, якая марфалагічна адрозніваецца ад свайго гамолага (гл. гамалогія), напр. палавая храмасома.

гетэрахрамаці́н

(ад гетэра + храмацін)

рэчыва храмасом, якое захоўвае кампактную структуру ў ядры, што знаходзіцца ў спакоі, і ў працэсе клетачнага дзялення.

гетэрахрані́я

(ад гетэра- + гр. chronos = час)

несвоечасовасць, адхіленне ў часе.

гетэрацыклі́чны

(ад гетэра- + цыклічны);

г-ыя злучэнні — арганічныя злучэнні з цыклічнай (кальцавой) будовай, у склад цыкла якіх уваходзяць, акрамя атамаў вугляроду, атамы іншых элементаў (азоту, кіслароду, серы і інш.).

гетэрацы́сты

(ад гетэра- + гр. kystis = пузыр)

буйныя жоўтыя клеткі ў водарасцей, пазбаўленыя жывога змесціва.

гетэро́зіс

(гр. heterosis = ператварэнне)

павышаная жыццяздольнасць і прадукцыйнасць першага пакалення гібрыдаў у параўнанні з бацькоўскімі формамі раслін або жывёл.

гетэро́трыкс

(н.-лац. heterothrix)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. гетэротрыксавых, якая трапляецца пераважна ў глебах, зрэдку ў азёрах.

гетэ́рыі

(гр. hetaireia)

1) палітычныя групы грамадзян у Стараж. Грэцыі;

2) тайныя таварыствы ў Грэцыі 18 — пач. 19 ст., мэтай якіх было вызваленне краіны ад турэцкага панавання.

гештальтпсіхало́гія

(ад ням. Gestalt = цэласная форма, вобраз, структура + псіхалогія)

кірунак у замежнай псіхалогіі, які лічыць першаснымі і вызначальнымі элементамі псіхікі суб’ектыўныя псіхічныя структуры (гештальты).