Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэрапаля́рны

(ад гетэра + палярны)

які мае адносіны да хімічнай сувязі, што суправаджаецца перацягваннем электроннай пары адным з атамаў і наступным сцягваннем утвораных іонаў.

гетэрапе́дыя

(н.-лац. heteropedia)

ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. гетэраклоніевых, якая трапляецца ў глебе, старыцах.

гетэраплаіды́я

(ад гетэра- + гр. ploos = кратны + eidos = выгляд)

тое, што і анеўплаідыя.

гетэрапла́стыка

(ад гетэра- + пластыка)

перасадка тканак або органаў ад прадстаўнікоў іншых біялагічных відаў, у прыватнасці — ад жывёл чалавеку (параўн. гамапластыка).

гетэрара́бдус

(н.-лац. heterorhabdus)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў рэках Амазонка і Такантыне; на Беларусі гадуецца як акварыумная.

гетэрасексуалі́зм

(ад гетэра- + сексуалізм)

1) палавая цяга да асобы іншага полу (параўн. гомасексуалізм);

2) з’яўленне прымет, уласцівых іншаму полу.

гетэраспары́я

(ад гетэра- + гр. spora = семя)

утварэнне спораў рознага памеру ў некаторых вышэйшых раслін; разнаспоравасць.

гетэраструкту́ра

(ад гетэра- + структура)

камбінацыя некалькіх кантактаў, якая выкарыстоўваецца ў паўправадніковых лазерах, святлавыпрамяняльных святловыпрамяняльных дыёдах і інш.

гетэрастылі́я

(ад гетэра- + гр. stylos = слуп)

неаднолькавая даўжыня слупкоў і тычынкавых нітак у кветак аднаго віду раслін, напр. у грэчкі, незабудкі (параўн. гомастылія).

гетэрасфе́ра

(ад гетэра- + сфера)

атмасферныя слаі, размешчаныя вышэй за 100 км, дзе састаў паветра змяняецца з вышынёй у выніку дысацыяцыі малекул пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў (параўн. гамасфера).