Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэрака́рпія

(ад гетэра- + гр. karpos = плод)

утварэнне ў аднаго і таго ж віду кветкавых раслін пладоў, якія распаўсюджваюцца рознымі спосабамі (напр. у календулы — жывёламі і ветрам).

гетэракарыён

(ад гетэра- + гр. karyon = арэх, ядро)

клетка, якая мае два або больш ядзер, што адрозніваюцца спадчыннымі (генетычнымі) уласцівасцямі (напр. у грыбоў).

гетэраклі́зія

(ад гетэра- + гр. klino = нахіляю, адмяняю)

лінгв. скланенне слова па змешанаму тыпу.

гетэрако́кус

(н.-лац. heterococcus)

ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. гетэраклоніевых, якая трапляецца пераважна ў глебе.

гетэрамарфі́зм

(ад гетэра- + -марфізм)

працэс утварэння з адной магмы пры неаднолькавых умовах горных парод з розным мінералагічным, але аднолькавым хімічным саставам.

гетэрамарфі́т

(ад гетэра- + гр. morphe = форма)

мінерал класа сульфідаў чорнага колеру з металічным бляскам.

гетэрамарфо́з

(ад гетэра- + -марфоз)

утварэнне пры рэгенерацыі ў жывёл замест страчанага органа зусім іншага органа (напру ракападобных замест вачэй вырастаюць ногі або вусікі).

гетэрані́мны

(ад гетэра- + гр. onyma = імя)

рознаіменны.

гетэрано́мія

(ад гетэра- + -номія)

вызначальнасць якой-н. з’явы чужымі ёй знешнімі законамі (проціл. аўтаномія 2).

гетэрантэ́ра

(н.-лац. heteranthere)

расліна сям. пантадэрыевых з цёмна-зялёным лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі, пашыраная ў вадаёмах Амерыкі і Афрыкі, на Беларусі зрэдку культывуецца ў акварыумах.