Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гетэ́ра

(гр. hetaira = літар. сяброўка, палюбоўніца)

1) адукаваная незамужняя жанчына ў Стараж. Грэцыі, якая вяла свабодны, незалежны спосаб жыцця;

2) кніжн. жанчына лёгкіх паводзін.

гетэра-

(гр. heteros = іншы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «іншы», «другі».

гетэраалелі́зм

(ад гетэра- + алель)

існаванне гена ў дзвюх і больш формах (параўн. гомаалелізм).

гетэраа́тамы

(ад гетэра- + атамы)

усе атамы (акрамя атамаў вугляроду), якія ўваходзяць у склад арганічных злучэнняў.

гетэрааўксі́н

(ад гетэра- + аўксіны)

хімічнае рэчыва высокай фізіялагічнай актыўнасці, якое ўтвараецца ў раслінах і ўплывае на іх рост.

гетэрабазідыяміцэ́ты

(н.-лац. heterobasidiomycetidae)

падклас базідыяміцэтаў, для якога характэрны складаныя, шматклетачныя базідыі пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.

гетэрабатмі́я

(ад гетэра- + гр. bathmos = ступень)

неаднолькавы ўзровень спецыялізацыі розных органаў, набыты ў працэсе іх эвалюцыі.

гетэрагалі́нны

(ад гетэра- + гр. hals = соль);

г-ыя арганізмы — водныя арганізмы, здольныя існаваць у асяроддзі рознай салёнасці (параўн. гомагалінны).

гетэрагаме́тнасць

(ад гетэра- + гаметы)

генетычная нераўнацэннасць гамет аднаго з полаў, якая заключаецца ў тым, што яны змяшчаюць неаднолькавыя палавыя храмасомы (параўн. гомагаметнасць).

гетэрагаме́ты

(ад гетэра- + гаметы)

тое, што і анізагаметы.