Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трансе́пт

(англ. transept, ад лац. trans = цераз + septum = агароджа)

архіт. адзін ці некалькі папярочных нефаў, якія перасякаюць пад прамым вуглом падоўжныя нефы будынка.

транскантынента́льны

(ад транс- + кантынентальны)

1) які праходзіць цераз увесь кантынент, перасякае яго (напр. т. нафтаправод, т-ая чыгунка);

2) які адносіцца да сувязей паміж кантынентамі (напр. к. рэйс).

транскрыбі́раваць

(лац. transcribere = перапісваць)

лінгв. рабіць транскрыпцыю, перадаваць транскрыпцыяй (напр. т. тэкст).

транскры́пцыя

(лац. transcriptio = перапісванне)

1) дакладная перадача на пісьме ўсіх асаблівасцей жывой гаворкі літарамі алфавіта і некаторымі спецыяльнымі знакамі;

2) перадача элементаў адной мовы пры дапамозе літар іншай мовы;

3) пералажэнне музычнага твора для выканання на іншым інструменце або для іншага складу інструментаў ці галасоў больш творчага характару, чым аранжыроўка; вольная апрацоўка твора ў віртуозным стылі;

4) біял. біясінтэз рыбануклеінавай кіслаты ў жывых клетках, першы этап рэалізацыі генетычнай інфармацыі.

транслака́цыя

(ад транс- + лац. locatio = размяшчэнне)

абмен участкамі дзвюх або некалькіх храмасом, а таксама перанясенне ўчастка храмасомы ў іншае месца той жа храмасомы.

транслітара́цыя

(ад транс + лац. littera = літара)

лінгв. перадача тэксту, напісанага адным алфавітам, літарамі іншага алфавіта.

трансля́тар

(лац. translator)

прамежкавае ўстройства для ўзмацнення, пераўтварэння і перадачы электрасігналаў сувязі, якія нясуць розную інфармацыю.

трансля́цыя

(лац. translatio = перадача)

1) перадача інфармацыі па радыё і тэлебачанні на адлегласці;

2) біясінтэз бялкоў у жывой клетцы шляхам «счытвання» генетычнай інфармацыі.

трансмі́сія

(лац. transmissio = перасылка, перадача)

1) сістэма для перадачы вярчэння ад рухавіка да станкоў або іншых механізмаў;

2) перадаванне хвароб галоўным чынам праз насякомых (мух, камароў, маскітаў).

трансмі́тэр

(англ. transmitter, ад лац. transmittere = перасылаць, перадаваць)

апарат для аўтаматычнай перадачы электрычных сігналаў, запісаных на перфараванай стужцы.