Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

берберы́н

(фр. berbérine, ад с.лац. berberis = барбарыс < ар. barbäris)

алкалоід, які змяшчаецца ў лісцях барбарысу і некаторых іншых раслін; выкарыстоўваецца ў медыцыне як жаўцягонны сродак.

бергама́ска

(іт. bergamasca, ад Bergamo = назва горада ў Італіі)

старадаўні італьянскі танец.

бергамо́т

(іт. bergamotta)

1) вечназялёнае пладовае дрэва сям. рутавых, пашыранае ў Міжземнамор’і, Грузіі, з пладоў якога здабываюць эфірны алей;

2) сорт груш з яблыкападобнымі сакавітымі пладамі.

бергшля́г

(ням. Bergschlag, ад Berg = гара + Schlag = удар)

хуткае, з трэскам, адскокванне кавалкаў горных парод ад сцен глыбокіх вырабатак.

бе́ргшрунд

(ням. Bergschrund, ад Berg = гара + Schrund = трэшчына)

падгорная трэшчына ў вобласці жыўлення горнага ледніка.

бергштрыхі́

(ням. Bergstriche, ад Berg = гара + Strich = рыса)

кароткія рыскі на тапаграфічнай карце, якія праводзяцца перпендыкулярна да гарызанталяў і паказваюць напрамак уніз на схіле.

берг-кале́гія

(ад ням. Berg = гара + калегія)

орган кіравання горнай справай у Расіі ў 18 ст.

бержарэ́та

(фр. bergerette = літар. маленькая пастушка)

старадаўняя французская танцавальная песенька пастаральнага характару.

бе́рклій

(англ. Berkeley = назва горада ў Каліфорніі)

штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент сям. актыноідаў.

берклія́нства

[ад англ. G. Berkeley = прозвішча англ. філосафа (1685—1753)]

разнавіднасць суб’ектыўнага ідэалізму, прадстаўнікі якога адмаўлялі існаванне матэрыяльнага свету і сцвярджалі, што рэчы ўяўляюць сабой толькі сукупнасць адчуванняў.