Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шар’я́ж

(фр. charriage)

геал. вялікае, палогае пакатае насоўванне горных парод на іншыя пароды ў выніку тэктанічных рухаў.

шасі́

(фр. châssis)

1) асноўная частка аўтамабіля і іншых машын, на якой умацаваны рухавік, механізмы, кузаў;

2) узлётна-пасадачнае ўстройства самалёта (верталёта).

шасэ́1

(фр. chaussee)

аўтамабільная дарога, пакрытая асфальтам, мошчаная шчэбенем або іншым цвёрдым пакрыццём; шаша.

шасэ́2

(фр. pas chasse, ад chasser = гнаць)

адзін з самых пашыраных рухаў у бальных танцах у выглядзе спалучэння трох слізгаючых падбіваючых крокаў, якія выконваюцца па схеме: крок, прыставіць, крок.

шатэ́н

(фр. châtain)

мужчына з цёмна-русымі (каштанавымі) валасамі.

шаўро́

(фр. chevreau = літар. казляня)

мяккая тонкая скура хромавага дублення, вырабленая са шкур коз.

шаўро́н

(фр. chevron)

галунная нашыўка ў выглядзе вугла на рукаве адзення салдат і малодшых афіцэраў.

шаўрэ́т

(фр. chevrette = козачка)

падробленая пад шаўро скура хромавага дублення, вырабленая са шкур авечак.

ша́фа

(польск. szafa, ад ням. Schaff)

1) від мэблі ў выглядзе высокай стаячай скрынкі з дзверцамі;

2) скрынка са створкай або дзверцамі, якая служыць для сушкі, выпечкі і іншых мэт.

ша́фер

(ням. Schaffer)

удзельнік вясельнага абраду, які ў час вянчання трымае вянец над галавой жаніха (нявесты).