Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́ла

(фр. gala)

урачыстае відовішча; банкет з удзелам афіцыйных асоб.

гала́-

(гр. hals, halos = соль)

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «соль».

галабактэ́рыі

(ад гала- + бактэрыі)

сямейства бактэрый; жывуць у салёных вадаёмах, саланчаковых глебах, развіваюцца ў расолах, салёнай рыбе і мясе.

галабіёнты

(ад гала- + біёнты)

арганізмы, якія насяляюць салёныя азёры.

га́лавы

(ад лац. galla = чарнільны арэшак)

г-ая кіслата — арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для сінтэзу фарбавальнікаў;

г-ыя фарбавальнікі — сінтэтычныя фарбавальнікі, вытворныя галавай кіслаты.

гала́га

(фр. galago, з афр. моў)

млекакормячае падатрада паўмалпаў, якое жыве ў трапічных лясах Афрыкі.

галага́мія

(ад гр. holos = увесь + -гамія)

найпрасцейшы тып палавога працэсу ў аднаклетачных раслінных арганізмаў, пры якім зліваюцца цэлыя арганізмы.

галагенагідры́ды

(ад галагены + гідрыды)

вытворныя кіслот, у якіх OH-групы замешчаны атамамі галагенаў.

галагене́з1

(ад гр. holos = увесь + -генез)

тэорыя эвалюцыі. паводле якой кожны від у межах свайго арэала падзяляецца на два віды, прычым адзін развіваецца паскорана, а другі замаруджана.

галагене́з2

(ад гала- + -генез)

сукупнасць працэсаў у насычаных растворах салёных азёр або лагун, у выніку якіх крышталізуюцца солі.