Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брахіяпо́ды

(ад гр. brachion = плячо + -поды)

тып беспазваночных жывёл; водныя, пераважна марскія прымацаваныя формы; плечаногія.

брахмані́зм

(ад санскр. brähmana = брахман)

старажытнаіндыйская рэлігія, якая ўзнікла ў 10—9 ст. да н.э. і прызнавала каставасць і веру ў вандраванне душаў.

брахма́ны

(санскр. brāhmana)

першая з чатырох варн у Стараж. Індыі, да якой належалі жрацы брахманізму.

брашанты́т

(ад фр. A. Brochant = прозвішча фр. мінералога 19 ст.)

мінерал класа сульфатаў, які трапляецца ў выглядзе крышталічных скарыначак з украпленнямі украпінамі дробных ігольчатых крышталікаў цёмна-зялёнага колеру і ў выглядзе парашковых мас.

бра́шпіль

(гал. braadspil)

лябёдка на судне для спуску і падымання якара.

брашу́ра

(фр. brochure)

невялікая кніжачка з мяккай вокладкай (у міжнароднай практыцы ад 5 да 48 старонак).

брашурава́ць

(фр. brocher)

сшываць або змацоўваць аркушы ў кнізе, брашуры, часопісе ў адпаведнасці з нумарацыяй.

бро́вар

(польск. browar, ад с.-н ням. bruwer)

піваварны або вінакурны завод у мінулым.

бро́йлер

(англ. broiler, ад broil = смажыць, пячы)

кураня ва ўзросце 60 сутак, якое важыць 1,4—1,6 кг.

бро́кер

(англ. broker)

асоба або фірма, якая спецыялізуецца на пасрэдніцкіх біржавых аперацыях за плату ў форме пэўнага працэнта ад сумы здзелкі (параўн. маклер).