Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геміпарэ́з

(ад гемі- + гр. paresis = аслабленне)

аднабаковы няпоўны параліч мышцаў, які ўзнікае пры паражэннях галаўнога мозга.

геміплегі́я

(ад гемі- + гр. plege = удар)

параліч правай або левай палавіны цела, напр. пасля інсульту, пры пухлінах мозгу і інш.

гемісфе́ра

(ад гемі- + сфера)

1) зямное або нябеснае паўшар’е;

2) анат. паўшар’е галаўнога мозга.

геміцыклі́чны

(ад гемі- + гр. kyklos = круг);

г-ая кветка — кветка, у якой адны часткі размешчаны па спіралі, іншыя кругамі (напр. у ворлікаў).

геміцэлюло́зы

(ад гемі- + цэлюлоза)

група высокамалекулярных вугляводаў расліннага паходжання.

ге́млак

(англ. hemlock)

вечназялёнае хвойнае дрэва сям. сасновых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы.

гемо́ліз

(ад гема- + -ліз)

працэс распаду эрытрацытаў крыві чалавека і жывёл і выхаду з іх гемаглабіну ў крывяную плазму, што найбольш часта адбываецца пры атручванні хімічнымі рэчывамі (напр. гематаксінамі).

гемо́метр

[ад гема(глабін) + -метр]

прыбор для вызначэння колькасці гемаглабіну ў крыві.

гемо́нхус

(н.-лац. haemonchus)

гельмінт класа нематодаў, паразіт маладняку авечак, узбуджальнік геманхозу.

гемпшы́ры

(ад англ. Hempshire = назва графства ў Англіі)

парода мяса-воўнавых авец авечак, выведзеная ў 19 ст. ў Англіі.