Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гемікрыптафі́ты

(ад гемі- + крыптафіты)

расліны, у якіх пупышкі аднаўлення зімуюць на ўзроўні глебы, а надземныя часткі адміраюць (напр. фіялка, віка, многія шматгадовыя травы).

геміксерафі́ты

(ад гемі- + ксерафіты)

расліны засушлівых мясцін, якія не пераносяць працяглага абязводжвання і маюць карані, што дасягаюць грунтавых вод.

гемімарфі́т

(ад гемі- + гр. morphe = выгляд)

тое, што і каламін.

гемімеры́ды

(н.-лац. hemimerida)

атрад насякомых, якія з’яўляюцца эктапаразітамі грызуноў; пашыраны ў экватарыяльнай Афрыцы.

геміметабалі́зм

(ад гемі- + метабалізм)

няпоўнае пераўтварэнне пры развіцці, уласцівае часцей нізкаарганізаваным групам жывёл.

геміметабалі́я

(ад гемі- + метабалія)

тое, што і геміметабалізм.

геміметамарфо́за

(ад гемі + метамарфоза)

тое, што і геміметабалізм.

гемі́н

(ад гр. haima = кроў)

салянакіслы гемацін, рэчыва, якое ўтвараецца пры ўздзеянні салянай кіслаты на гемаглабін крыві; вызначэнне на гемін выкарыстоўваецца ў судовай практыцы.

геміна́ты

(ад лац. geminare = падвойваць)

лінгв. падоўжаныя зычныя.

геміне́ла

(н.-лац. geminella)

ніткаватая зялёная водарасць сям. улотрыксавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.