Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геміанестэзі́я

(ад гемі- + анестэзія)

страта адчувальнасці на адной палавіне цела, якая з’яўляецца ў выніку парушэння праводнасці адчувальных нерваў.

геміапі́я

(ад гемі- + гр. ops = вока)

захаванне палавіны зроку ў воку пры геміанапсіі.

геміартро́з

(ад гемі- + гр. arthron = сустаў)

пераходнае ад неперарыўнага да перарыўнага сустава злучэнне касцей (напр. лоннае злучэнне).

геміаскаміцэ́ты

(н.-лац. hemiascomycetidae)

падклас аскаміцэтаў, для якога характэрна фарміраванне аскаў непасрэдна на міцэліі, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін, жывёл і чалавека; галасумчатыя грыбы.

геміатрафі́я

(ад гемі- + атрафія)

атрафія палавіны органа або цела пры некаторых захворваннях (напр. г. твару).

гемігіле́я

(ад гемі- + гр. hyle = лес)

вільготны вечназялёны або змешаны лес на чырвона-бурых, жаўтазёмных і чырваназёмных глебах у субтрапічных і часткова ў трапічных і ўмераных зонах.

гемізіго́та

(ад гемі- + зігота)

дыплоідны арганізм, у якога ёсць толькі адна доза пэўных генаў.

гемізіго́тнасць

(ад гемізігота)

наяўнасць адзінарнага набору генаў у гаплоідных арганізмах.

гемікрані́я

(ад гемі- + гр. kranion = чэрап)

тое, што і мігрэнь.

гемікруста́цэі

(ад гемі- + лац. crustata = малюскі, якія маюць панцыр)

клас вымерлых прымітыўных членістаногіх, якія былі пашыраны ў палеазоі.