Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гемаці́н

(ад гр. haima, -atos = кроў)

жалезазмяшчальны пігмент крыві, прадукт акіслення гема.

гемацытабла́сты

(ад гемацыты + -бласты)

клеткі крывятворных органаў чалавека і пазваночных жывёл, з якіх утвараюцца эрытрацыты і лейкацыты.

гемацы́ты

(ад гема- + -цыты)

клетачныя элементы крыві (эрытрацыты, лейкацыты, трамбацыты, амёбацыты).

гемацыяні́н

(ад гема- + гр. kyanos = цёмна-сіні)

дыхальны пігмент гемалімфы малюскаў, вышэйшых ракападобных і некаторых павукападобных, які забяспечвае транспартаванне кіслароду ў арганізме.

гемелало́гія

(ад лац. gemellus = парны + -логія)

галіна біялогіі і медыцыны, якая вывучае паходжанне блізнят і аналізуе іх падабенства і адрозненні з пункту погляду генетыкі, марфалогіі, фізіялогіі і псіхалогіі.

гемерало́пія

(ад гр. hemera = дзень + alaos = сляпы + ops, opos = зрок)

разлад зроку, які характарызуецца зніжэннем светлавой адчувальнасці; назіраецца пры некаторых захворваннях вачэй, недахопе вітаміну А ў арганізме; курыная слепата.

гемерафі́лы

(ад гр. hemera = дзень + -філ)

віды жывёл і раслін, якія жывуць пераважна ў згуртаваннях культурных раслін (аграбіяцэнозах).

гемерафо́бы

(ад гр. hemera = дзень + -фоб)

віды жывёл і раслін, якія пазбягаюць згуртаванняў культурных раслін.

гемі-

(гр. hemi- = паў-)

прэфікс, які азначае «напалавіну, напалову».

геміанапсі́я

(ад гемі- + гр. an = без + opsis = зрок)

выпадзенне ў кожным воку палавіны поля зроку, што назіраецца пры арганічных захворваннях нервовай сістэмы, кровазліцці ў мозг, траўмах і інш.