Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гемарагі́я

(гр. haimorrhagia)

выцяканне крыві з сасудаў чалавека і жывёл у сувязі з парушэннем цэласці іх сценак; крывацёк.

гемаро́й

(гр. haimoirois = крывацёк)

хвароба застою крыві ў прамой кішцы, якая суправаджаецца расшырэннем вен і крывацёкам.

гемартро́з

(ад гем + гр. arthron = сустаў)

кровазліццё ў поласць сустава пры траўме або некаторых захворваннях (гемафіліі, цынзе).

гемаспарыдые́зы

(ад гемаспарыдыі)

хваробы пазваночных жывёл, якія выклікаюцца гемаспарыдыямі.

гемаспары́дыі

(ад гема- + гр. spora = семя + -idion = памяншальны суфікс)

атрад прасцейшых класа спаравікоў паразітуюць у крыві пазваночных жывёл і чалавека, выклікаючы захворванні.

гемаспермі́я

(ад гема- + сперма)

з’яўленне крыві (эрытрацытаў) у сперме, якая пры гэтым набывае чырвоны або «ржавы» колер.

гемаста́з

(ад гема- + -стаз)

1) спыненне руху крыві ў сасудах;

2) спыненне крывацёку.

гемата-

(гр. haima, -atos = кроў)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «кроў».

гематаге́н

(ад гемата- + -ген)

лякарства ад малакроўя і заняпаду сіл; у склад яго ўваходзіць гемаглабін.

гематазо́і

(ад гемата- + гр. zoon = асобіна)

аднаклетачныя арганізмы, якія паразітуюць у крыві пазваночных жывёл і чалавека і выклікаюць інфекцыйныя захворванні (малярыю, піраплазму і інш).