Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фе́нек

(н.-лац. fennecus)

млекакормячае сям. воўчых, знешне падобнае на невялікую лісіцу, якое водзіцца ў Паўн. Афрыцы, на Сінайскім і Аравійскім паўастравах.

фенестры́ды

(н.-лац. fenestrida)

атрад вымерлых галаротых імшанак, якія жылі ў ардовікупермі.

фене́тыка

(ад гр. phaino = выяўляю)

раздзел біялогіі, які вывучае з’яўленне і размеркаванне фенаў2.

фе́ніі

(англ. Fanias, ад ст.-ірл. fene = назва даўніх жыхароў Ірландыі)

ірландскія рэвалюцыянеры, барацьбіты за незалежнасць Ірландыі ад Англіі ў 50—60-х гг. 19 ст.

фе́нікс

(гр. phoiniks)

1) казачная птушка ў міфалогіі старажытных народаў (фінікійцаў, егіпцян і інш.), якая ў старасці спальвала сябе, а потым зноў узнікала з попелу;

2) перан. сімвал вечнага абнаўлення.

фені́л

(ад гр. phaino = асвятляю)

араматычны вуглевадарод, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое ўваходзіць у склад каменнавугальнай смалы; выкарыстоўваецца як цепланосьбіт.

фенілалані́н

(ад феніл + аланін)

адна з незаменных амінакіслот, якая выяўлена ў арганізме чалавека, жывёл і раслін у свабодным стане і ў складзе бялкоў.

феніламі́н

[ад феніл + амін(ы)]

тое, што і анілін.

фенілбензо́л

(ад феніл + бензол)

тое, што і дыфеніл.

фенілкетануры́я

[ад феніл(аланін) + кетоны + -урыя]

спадчыннае захворванне, звязанае з парушэннем абмену фенілаланіну ў арганізме, якое праяўляецца ў адставанні фізічнага і псіхічнага развіцця.