Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дрэдно́ўт

(англ. dreadnought = літар. бясстрашны)

буйны браняносец з магутнай артылерыяй, папярэднік сучаснага лінкора.

дрэйсе́ны

(н.-лац. dreissena)

сямейства малюскаў класа двухстворкавых, якія жывуць пераважна ў прэсных вадаёмах, а таксама ў Каспійскім, Аральскім, Азоўскім морах.

дрэ́йф

(рус. дрэйф, ад гал. drijven = плаваць)

1) адхіленне судна ад курсу пад уздзеяннем ветру або цячэння;

2) рух ільдоў, суднаў, выкліканы ветрам, цячэннем;

легчы ў д. — расставіць парусы судна так, каб яны не ўплывалі на яго рух;

3) павольнае перамяшчэнне мацерыкоў у гарызантальным напрамку.

дрэйфава́ць

(рус. дрейфовать, ад гал. drijven)

1) рухацца пад уздзеяннем ветру або цячэння (пра лёд, судна);

2) манеўруючы парусамі, заставацца прыблізна на адным месцы.

дрэ́йфіць

(рус. дрейфить, ад гал. drijven = плаваць)

разм. адступаць перад цяжкасцямі, небяспекай; баяцца, губляцца.

дрэк

(гал. dreg)

невялікі якар на грабных суднах.

дрэ́на

(англ. drain)

падземны штучны вадасцёк (труба) для асушэння грунту.

дрэна́ж

(англ. drainage, ад drain = труба)

1) асушэнне грунту з дапамогай сістэмы каналаў, труб;

2) вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі.

дрэ́нчэр

(англ. drencher, ад drench = змочваць)

насадка-распырсквальнік на трубах проціпажарнай водаправоднай сеткі.

дрэпанакла́дус

(н.-лац. drepanocladus)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на балотах, у вадаёмах, на вільготнай глебе, пнях у лясах.