Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

брахілемі́ды

(н.-лац. brachilaemidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, кішачныя паразіты млекакормячых і птушак.

брахімо́рфнасць

(ад брахіморфны)

тып прапорцый цела чалавека, які характарызуецца шырокім тулавам і кароткімі канечнасцямі.

брахімо́рфны

(ад брахі- + -морфны)

якому ўласціва брахіморфнасць (пра тып чалавека).

брахісінкліна́ль

(ад брахі- + сінкліналь)

кароткая сінклінальная складка пластоў горных парод.

брахістахро́на

(ад гр. brachistos = самы кароткі + chronos = час)

мат. крывая спуску, па якой цела пад дзеяннем пэўных сіл як найхутчэй пройдзе з верхняга пункта ў ніжні; з’яўляецца цыклоідай.

брахітэ́цыум

(н.-лац. brachythecium)

лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце ў лясах на глебе, гнілой драўніне, камлях дрэў, камянях.

брахіцэфа́л

(ад брахі- + -цэфал)

антр. чалавек з кароткай галавой (параўн. даліхацэфал, мезацэфал).

брахіцэфа́лія

(ад брахі- + -цэфалія)

антр. форма галавы, у якой падоўжанае вымярэнне толькі нязначна перавышае папярочнае; кароткагаловасць (параўн. даліхацэфалія, мезацэфалія).

брахіяза́ўр

(ад гр. brachion = плячо + -заўр)

гіганцкі дыназаўр юрскага перыяду з групы заўраподаў, меў доўгія пярэднія канечнасці і доўгую шыю.

брахіяля́рыя

(лац. brachiolum = ручка, ад гр. brachion = рука)

лічынка некаторых марскіх зорак.