Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гемаліты́чны

(ад гема- + гр. lysis = распад, растварэнне)

звязаны са з’явай гемолізу (напр. г-ыя атруты, г-ая хвароба нованароджаных).

гемало́гія

(ад гема- + -логія)

навука аб каштоўных і вырабных камянях.

гемангіёма

(ад гем + ангіёма)

дабраякасная пухліна, якая развіваецца з крывяносных сасудаў.

гема́нтус

(н.-лац. haemanthus)

цыбульная травяністая расліна сям. амарылісавых з падоўжаным лісцем і белымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

геманхо́з

(ад гемонхус)

глісная хвароба, якую выклікае гемонхус.

гемапаразі́ты

(ад гема- + паразіты)

тое, што і гематазоі.

гемапаэ́з

(ад гема- + гр. poiesis = утварэнне)

утварэнне, развіццё і даспяванне клетак крыві.

гемапратэі́ды

(ад гема- + пратэіды)

складаныя бялкі, якія змяшчаюць у якасці небялковага кампанента гем.

гемапратэ́ус

(ад гема- + гр. protos = першы)

кровапаразіт тыпу прасцейшых, які выклікае захворванне птушак, яшчарак, змей.

гемарагі́чны

(гр. haimorrhages = кроватачывы)

які суправаджаецца крывацёкам;

г. дыятэз — група захворванняў, якія суправаджаюцца крывяцёкамі (напр. гемафілія).