Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гемаглабінуры́я

(ад гемаглабін + -урыя)

з’яўленне гемаглабіну ў мачы ў выніку ўнутрысасуднага гемолізу (параўн. гемаглабінэмія).

гемаглабінэмі́я

(ад гемаглабін + -эмія)

павышанае змяшчэнне гемаглабіну ў плазме крыві ў выніку ўнутрысасуднага гемолізу (параўн. гемаглабінурыя).

гемаглюціна́цыя

(ад гем + аглюцінацыя)

працэс склейвання і асядання эрытрацытаў крыві, які выклікаецца бактэрыямі, вірусамі.

гемаглюціні́ны

(ад гем + аглюцініны)

антыцелы, якія здольны выклікаць склейванне (аглюцінацыю) эрытрацытаў.

гемагра́ма

(ад гема- + -грама)

схематычны запіс колькаснага і якаснага даследавання крыві.

гемадына́міка

(ад гема- + дынаміка)

цыркуляцыя крыві па сасудах, кровазварот.

гемадынамо́метр

(ад гема + дынамометр)

апарат для вызначэння крывянога ціску.

гемадыя́ліз

(ад гема- + дыяліз)

метад ачышчэння крыві пры захворванні нырак апаратам штучнай ныркі.

гемалізі́ны

(ад гемоліз)

рэчывы, якія выклікаюць гемоліз (напр. сапаніны).

гемалі́мфа

(ад гема- + лімфа)

вадкасць, якая цыркулюе ў сасудах і міжклетачных прасторах жывёл з незамкнутай крывяноснай сістэмай (членістаногіх, малюскаў) і пераносіць у арганізме кісларод, вуглекіслату, пажыўныя рэчывы і прадукты выдзялення.