Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гектако́тыль

(ад гекта- + гр. kotyle = прысоска)

шчупальца галаваногіх малюскаў, якое выконвае функцыю капулятыўнага органа.

гекталі́тр

(ад гекта- + літр)

мера вадкасцей або сыпкіх рэчываў у метрычнай сістэме мер, роўная 100 літрам.

гектаме́тр

(ад гекта- + метр)

мера даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 метрам.

гектап’е́за

(ад гекта- + п’еза)

адзінка ціску, роўная ціску 100 стэнаў на 1 м​2.

гекта́р

(ад гекта- + ар)

мера плошчы ў метрычнай сістэме мер, роўная 100 арам, або 10 000 м​2.

гекто́граф

(ад гекта- + -граф)

спрошчаны друкарскі апарат для атрымання копій з надрукаванага або напісанага тэксту і ілюстрацый.

гелабіёнты

(ад гр. helos = балота + біёнты)

жывыя арганізмы, што насяляюць балоты (напр. гелафіты).

гелазінаспо́ра

(н.-лац. gelasinospora)

сумчаты грыб сям. сардарыевых, які развіваецца на глебе, гною.

гелафі́ты

(ад гр. helos = балота + -фіты)

балотныя расліны (напр. асокі, шальнік трыпутнікавы і інш.); гл. гіграфіты.

гелафо́ра

(н.-лац. helophora)

павук сям. лініфіідаў, які жыве ў мяшаных і лісцевых лясах, на глебе і травяністых раслінах.