Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэнз

(лац. census)

1) перыядычны перапіс маёмасці грамадзян у Стараж. Рыме для падзелу іх на падатковыя разрады;

2) умовы, якія абмяжоўваюць карыстанне тымі ці іншымі палітычнымі правамі (узрост, аселасць, узровень адукацыі, пэўны кошт маёмасці і інш.);

3) умова, неабходная для ўнясення прадпрыемства ў пэўны спіс, рэестр;

4) экан. статыстычны перапіс.

цэ́нзар

(лац. censor)

1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая сачыла за паступленнем падаткаў, перыядычна праводзіла перапісы маёмасці;

2) службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру 1.

цэнзі́ва

(п.-лац. censiva, ад лац. census = перапіс)

спадчыннае сялянскае зямельнае трыманне ў сярэдневяковай Францыі.

цэнзіта́рый

(лац. censitarius)

сярэдневяковы селянін (трымальнік цэнзівы), які плаціў натуральны або грашовы аброк (талья, чынш).

цэнзу́ра

(лац. censura)

1) пасада цэнзара 1 у Стараж. Рыме;

2) дзяржаўны нагляд за ідэйным зместам друкаваных выданняў, тэле- і радыёперадач, тэатральных пастановак і інш.;

3) установа, якая займаецца наглядам і кантролем за друкаванай прадукцыяй.

цэно́бій

(гр. koinobios = сумеснае жыццё)

цэнакарпны сухі плод, які распадаецца на 4 долі, напр. у губакветных, бурачнікавых.

цэно́з

(гр. koinos = агульны)

любое згуртаванне арганізмаў; адрозніваюць зоацэнозы, фітацэнозы, мікрабіяцэнозы і інш.; часта цэнозам называюць біяцэноз.

-цэноз

(гр. koinos = агульны)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «сукупнасць».

цэнт1

(англ. cent, ад лац. centum = сто)

дробная манета ў ЗША, Канадзе, Галандыі і шэрагу іншых краін, роўная 1/100 грашовай адзінкі (долара, гульдэна і інш.).

цэнт2

(лац. centum = сто)

адзінка частотнага інтэрвалу ў акустыцы, роўная 1/1200 актавы.