Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трынітрафено́л

(ад гр. tri = трох + nitron = салетра + фенол)

арганічнае злучэнне араматычнага рада, выбуховае рэчыва ў форме крышталёў жоўтага колеру, якое з-за шкоднасці вытворчасці і прымянення заменена іншымі выбуховымі рэчывамі, у асноўным тратылам, пікрынавая кіслата.

трыно́м

(ад гр. tri = трох + -ном​1)

алгебраічны выраз, які складаецца з трох адначленаў, злучаных знакамі плюс або мінус.

тры́о

(іт. trio)

1) інструментальны, вакальны або вакальна-інструментальны ансамбль з трох выканаўцаў, кожны з якіх выступае з самастойнай партыяй;

2) музычны твор для трох галасоў або інструментаў.

трып

(фр. tripe)

шарсцяная або баваўняная варсістая тканіна, падобная да аксаміту.

трыпады́я

(гр. tripodia)

рытмічная група, якая складаецца з трох стоп у вершы.

трыпанасамо́зы

(ад гр. trypanon = свярдзёлак + сома)

хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца трыпанасомамі (напр. сонная хвароба, хвароба Шагаса); у людзей трапляюцца пераважна ў Афрыцы і Паўд. Амерыцы.

трыпанасо́мы

(н.-лац. trypanosoma, ад гр. trypanon = свярдзёлак + soma = цела)

група прасцейшых класа жгуцікавых; пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, паразітуюць у крыві чалавека і жывёл.

тры́пер

(ням. Tripper)

тое, што і ганарэя.

трыпла́н

(ад гр. tri = трох + -план)

самалёт з трыма плоскасцямі крылаў, размешчанымі паралельна адна над другой па абодва бакі фюзеляжа (параўн. біплан, манаплан).

тры́плекс

(лац. triplex = трайны)

1) безасколачнае шкло, якое складаецца з двух лістоў звычайнага шкла і слою пракладкі з празрыстай пластмасы паміж імі;

2) канструкцыя, састаў або працэс, якія складаюцца з трох самастойных частак, элементаў, стадый.