Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

газе́ль1

(перс. gazal, ад ар. ghazāl)

вершаваная форма ў лірычнай паэзіі народаў Блізкага і Сярэд. Усходу, якая складаецца з двухрадкоўяў (не больш як 12) з пастаяннай рыфмай на канцы кожнага з іх.

газе́ль2

(фр. gazelle, ад ар. ghazēl)

горная каза з групы антылоп, стройная і імклівая ў бегу, якая пашырана ў Афрыцы і Азіі.

газе́та

(іт. gazzetta)

перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне, у якім змяшчаюцца матэрыялы пра бягучыя падзеі.

га́зі

(ар. gazi, ад gaza = ваяваць)

1) удзельнік газавату;

2) ганаровы тытул военачальнікаў у многіх мусульманскіх краінах.

газіфікава́ць

(ад газ1 + лац. facere = рабіць)

1) ператвараць цвёрдае ці вадкае паліва ў гаручы газ;

2) забяспечваць прадпрыемствы і жылыя раёны газам як палівам.

газіфіка́тар

(ад газ1 + лац. facere = рабіць)

апарат для захавання вадкага кіслароду (азоту, вадароду і інш.), ператварэння яго ў газ.

газіфіка́цыя

(ад газ1 + -фікацыя)

1) ператварэнне цвёрдага ці вадкага паліва ў гаручы газ;

2) забеспячэнне прадпрыемстваў і жылых раёнаў газавым палівам.

газлі́фт

(ад газ1 + ліфт)

прыстасаванне для пад’ёму вадкасці сціснутым паветрам, якое змешваецца з ёю, напр. нафты і вады з буравых свідравін.

газо́йль

(ад газ1 + англ. oil = алей)

фракцыя 2 нафты, якая выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў і як сыравіна для каталітычнага крэкінгу.

газо́н

(фр. gazon)

пляцоўка ў садзе, скверы, парку з роўна падстрыжанай сеянай травой і кветкамі.