Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бранхіяміко́з

(ад гр. branchia = жабры + мікозы)

грыбковая хвароба рыб, якая прыводзіць да разбурэння жабраў.

бранхіястэгі́т

(ад гр. branchia = жабры + stege = страха)

парная бакавая складка галавагруднага шчыта ў ракападобных.

брас1

(гал. bras)

снасць на марскім судне, якая прымацоўваецца да канцоў рэі і служыць для вярчэння яе ў гарызантальнай плоскасці.

брас2

(фр. brasse)

стыль плавання на грудзях, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.

бра́ўнінг

[англ. browning, ад J. Browning = прозвішча амер. канструктара (1855—1926)]

аўтаматычны пісталет асобай сістэмы.

браўні́т

(ад ням. M. Braun = прозвішча ням. вучонага 19 ст.)

мінерал з групы складаных вокіслаў, які крышталізуецца ў квадратнай сістэме; сустракаецца ў выглядзе суцэльных зярністых агрэгатаў чорнага колеру з матавым бляскам.

брахі-

(гр. brachys = кароткі)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «кароткі».

брахіантыкліна́ль

(ад брахі- + антыкліналь)

кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод.

брахіго́біус

(н.-лац. brachigobius)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў трапічных вадаёмах, часцей у саланаватай вадзе вусцяў рэк; на Беларусі гадуецца як акварыумная.

брахі́калан

(ад брахі- + гр. kolon = радок)

верш або частка верша, напісаная кароткімі радкамі з аднаскладовага слова або слоў, у якіх колькасць складоў не выходзіць за межы адной стапы.