Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геко́ны

(н.-лац. gekkonidae, ад малайск. geko)

сямейства яшчарак з будовай пальцаў, прыстасаванай да поўзання па гладкіх сценах; пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках.

гекса-

(гр. heks = шэсць)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «шэсць».

гексагана́льны

(ад гексагон)

шасцівугольны.

гексаге́н

[ад гекса- + н.-лац. (oxy)gen(ium) = кісларод]

выбуховае рэчыва, бясколерны крышталічны парашок, які выкарыстоўваюць у капсулях-дэтанатарах.

гексаго́н

(гр. heksagonos = шасцівугольны)

шасцівугольнік.

гексазамі́ны

(ад гексозы + аміны)

вытворныя простых цукроў, якія належаць да амінацукроў.

гексаза́ны

(ад гексозы)

поліцукрыды, малекулы якіх пабудаваны з вялікай колькасці гексозных дадаткаў (крухмал, глікаген і інш.).

гексакіна́за

(ад гекса- + кіназы)

фермент групы кіназаў, які змяшчаецца ў жывёльных тканках, у клубнях бульбы.

гексаметылендыямі́н

(ад гекса- + метылен + дыямін)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва са слабым аміячным пахам; выкарыстоўваецца для сінтэзу поліамідаў, поліурэтанаў.

гексаметылентэтрамі́н

(ад гекса- + метылен + гр. tetras = чатыры + аміны)

тое, што і уратрапін.