Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ге́йзер

(ісл. geysir)

гарачая крыніца вулканічнага паходжання, з якой час ад часу б’е фантан.

гейзеры́т

(фр. geysérite)

мінерал, белы або шараваты апал, а таксама туфападобная апалавая парода, што ўтвараецца ў выніку выпадзення крэменязёму з гейзераў.

гейм

(англ. game = гульня)

пэўны лік ачкоў у некаторых гульнях, напр. у тэнісе, частка спартыўнай гульні ў тэніс (параўн. тайм).

гейтанага́мія

(ад гр. geiton = сусед + -гамія)

апыленне кветкі пылком іншай кветкі той жа расліны; суседняе апыленне (параўн. ксенагамія).

ге́йхера гейхе́ра

(н.-лац. heuchera)

травяністая расліна сям. каменяломнікавых з акруглым лісцем у разетцы і дробнымі рознакаляровымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

ге́йша

(яп. gejsia)

прафесіянальная спявачка і танцоўшчыца ў чайных дамах Японіі.

гекато́мба

(гр. hekatombe)

1) ахвярапрынашэнне ў Стараж. Грэцыі (першапачаткова са 100 быкоў);

2) перан. вялізныя ахвяры вайны, тэрору, эпідэміі.

ге́кельфан

[ад ням. W. Heckel = прозвішча ням. музычнага майстра (1836—1909) + гр. phone = гук]

духавы музычны інструмент, барытонавы габой.

гекза́метр

(гр. heksametron)

шасцістопны дактылічны вершаваны памер з пастаяннай цэзурай, які склаўся ў антычнай паэзіі.

гекістатэ́рмы

(ад гр. hekistos = найменшы + -тэрмы)

расліны халоднага клімату.