Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гастрастамі́я

(ад гастра- + гр. stoma = рот, шчыліна)

аперацыя накладання штучнай знешняй страўнікавай фістулы 3, якая праводзіцца пры непраходнасці стрававода.

гастратры́хі

(н.-лац. gastrotricha, да гр. gaster, -tros = страўнік + trichion = валасок)

клас нематгельмінтаў, чэрві з бутэлькападобным целам даўжынёй 0,05—1,5 мм, якія плаваюць у вадзе з дапамогай дзвюх падоўжаных палос раснічак на бруху; жывуць у морах і прэсных вадаёмах; брухараснічныя чэрві.

гастрафілёз

(ад гастрафілы)

хвароба стрававальнага тракту няпарнакапытных жывёл, якая выклікаецца гастрафіламі.

гастрафі́лы

(ад гастра- + -філ)

лічынкі страўнікавых аваднёў.

гастрацэ́ль

(ад гастра- + гр. koilos = пусты)

поласць, якая ўтвараецца ў зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека на стадыі гаструлы (параўн. бластацэль).

гастраэнтэракалі́т

(ад гастра- + энтэракаліт)

вострае або хранічнае запаленне страўнікава-кішачнага тракту жывёл і чалавека.

гастраэнтэрало́гія

(ад гастра- + энтэра- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае будову і функцыі органаў стрававання, іх хваробы, а таксама метады прафілактыкі і лячэння гэтых хвароб.

гастраэнтэро́лаг

(ад гастраэнтэралогія)

спецыяліст у галіне гастраэнтэралогіі.

гастраэнтэры́т

(ад гастра + энтэрыт)

запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка і тонкіх кішак.

гастро́лі

(ням. Gastrolle, ад Gast = госць + Rolle = роля)

выступленне артыста або мастацкага калектыву (тэатра, ансамбля, аркестра, хору і інш.) у іншым горадзе, краіне.