Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́струла

(лац. gastrula, ад гр. gaster, -tros = страўнік)

стадыя развіцця зародка мнагаклетачных жывёл і чалавека (наступная за бластулай), на якой зародак мае двухслойную сценку і гастрацэль з бластапорам.

гаструля́цыя

(ад гаструла)

працэс развіцця гаструлы.

гастры́н

(ад гр. gaster, -tros = страўнік)

гармон страўніка, які выпрацоўваецца ў слізістай абалонцы страўніка пад уздзеяннем хімічных і механічных раздражняльнікаў.

гастры́т

(н.-лац. gastritis, ад гр. gaster, -tros = страўнік)

запаленчае захворванне слізістай абалонкі страўніка (востры г., хранічны г.).

гастрэ́я

(лац. gastreum = пузаты, ад gaster, -tros = страўнік)

гіпатэтычная форма першасных мнагаклетачных, якая нагадвае гаструлу.

гастынгсі́т

(ад англ. Hastings = назва радовішча ў Канадзе)

мінерал, манаклінны кальцыевы амфібол сінявата-зялёнага або чорнага колеру са шкляным бляскам.

гастэраміцэ́ты

(н.-лац. gasteromycetes)

група базідыяльных грыбоў падкласа холабазідыяміцэтаў з замкнёнымі пладовымі целамі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.

гастэрастама́ты

(н.-лац. gasterostomata)

падклас трэматодаў, паразітуюць у стрававальным тракце рыб і земнаводных; брухаротыя смактуны.

гастэ́рыя

(н.-лац. gasteria)

травяністая расліна сям. лілейных з кароткім сцяблом, бародаўчатым лісцем і ружавата-зялёнымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

гату́нак

(польск. gatunek, ад ням. Gattung)

1) разрад, катэгорыя якога-н. тавару па якасці; сорт;

2) разнавіднасць якога-н. тавару (напр. цукеркі розных гатункаў).