Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарызо́нт

(гр. horizon, -ntos = які абмяжоўвае)

1) лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй;

знікнуць з гарызонта — перастаць з’яўляцца дзе-н.;

2) уся бачная навокал зямная паверхня; далягляд;

3) вялікі круг нябеснай сферы, плоскасць якога перпендыкулярная да вертыкальнай лініі ў месцы назірання;

4) перан. круг магчымасцей, перспектыва (напр. адкрыць новыя гарызонты ў навуцы);

5) перан. сума ведаў, кругагляд чалавека (чалавек з шырокім гарызонтам);

6) узровень вады ў рацэ, возеры, глебе;

7) пласт адкладанняў горных парод, які ўмоўна вылучаецца па якой-н. прымеце (колеры, складзе, наяўнасці руд і інш.);

8) сукупнасць горных вырабатак, размешчаных на адным узроўні.

гары́ла

(англ. gorilla, з афр. моў)

самая буйная чалавекападобная малпа, якая водзіцца ў экватарыяльнай Афрыцы.

гарэлье́ф

(фр. haut-rélief = літар. высокі рэльеф)

від скульптуры, у якой фігура выступае на плоскай паверхні больш як на палавіну свайго аб’ёму.

гарэ́м

(тур. harem, ад ар. harām = забароненае месца)

1) жаночая палавіна дома ў мусульман;

2) жонкі і наложніцы багатага мусульманіна;

3) група самак вакол аднаго самца ў перыяд спаравання ў палігамных жывёл.

гаскана́да

(фр. gasconnade, ад Gascogne = назва фр. правінцыі)

абазначэнне выхваляння, пахвальбы ў французскай літаратуры.

гаспиталі́зм

(ад лац. hospitalis = гасцінны)

сіндром паталогіі дзіцячага псіхічнага і асобаснага развіцця як вынік аддзялення дзіцяці ад маці і яго ранняй інстытуалізацыі.

гастарба́йтар

(ням. Gastarbeiter = рабочы-эмігрант)

замежны рабочы, які прыцягваецца на працу прамыслова развітымі краінамі, пераважна са слабаразвітых краін.

гастра-

(гр. gaster, -tros = страўнік)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да страўніка.

гастраваскуля́рны

(ад гастра- + лац. vasculum = сасуд)

які адносіцца да стрававальнай сістэмы ў медуз і грэбнявікоў.

гастразо́іды

(ад гастра- + гр. zoon = жывёліна + -оід)

асобіны ў калоніях кішачнаполасцевых жывёл падкласа сіфанафораў, якія выконваюць функцыю стрававання.