Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́рна

(санскр. harna)

парнакапытная жывёла сям. пустарогіх, якая пашырана на раўнінах Індыі.

га́рнец

(польск. garniec)

мера сыпкіх рэчываў, што прымянялася на Беларусі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер (3,28 л), а таксама пасудзіна такой ёмістасці.

гарніеры́т

[фр. garnierite, ад J. Garnier = прозвішча фр. геолага (1839—1904)]

мінерал класа сілікатаў зеленавата-жоўтага або зялёнага колеру; нікелевая руда.

гарнізо́н

(фр. garnison)

вайсковыя часці, размешчаныя ў якім-н. населеным пункце, крэпасці або ўмацаваным раёне.

гарні́р

(фр. garnir = упрыгожваць)

дабаўка да мясных і рыбных страў (агародніна, каша і інш.).

гарніса́ж

(фр. garnissage)

цвёрды засцерагальны слой матэрыялаў, які ўтвараецца на ўнутранай паверхні сценак некаторых металургічных агрэгатаў у час іх інтэнсіўнага ахаладжэння.

гарніту́р

(фр. garniture)

1) камплект, поўны набор прадметаў пэўнага прызначэння (напр. г. мэблі);

2) тое, што і касцюм 1.

гарніту́ра

(ням. Garnitur, ад фр. garniture)

камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго малюнка, але розных памераў і абрысаў.

гаро́та

(ісп. garrote, ад garra = лапа, кіпцюр)

прылада катавання ў сярэдневяковай Іспаніі і Партугаліі ў выглядзе абруча, які надзяваўся на шыю і сцягваўся вінтом.

гарпаго́н

(фр. garpagon, ад Garpagon = імя персанажа камедыі Ж.-Б. Мальера «Скупы»)

перан. скнара.