Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гардэро́б

(фр. garderobe)

1) месца ў грамадскім будынку для захоўвання верхняга адзення; раздзявальня;

2) шафа для адзення;

3) увесь набор адзення аднаго чалавека (напр. г. артысткі).

гаржэ́тка

(фр. gorgette)

прадмет жаночага туалету ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.

гармаго́ніі

(ад гр. hormos = ланцуг + -гонія)

мнагаклетачныя часткі, якія адчляняюцца ад ніткі або на якія распадаюцца ніткі сіне-зялёных водарасцяў.

га́рмала

(н.-лац. harmala, ад ар. charmal)

травяністая расліна сям. парналіставых, атрутная, якая пашырана ў паўднёвых раёнах Еўропы, Зах. Сібіры, Сярэд. Азіі; з яе насення робіцца фарба для шарсцяных і шаўковых тканін.

гармана́льны

(ад гармон)

які з’яўляецца гармонам, змяшчае ў сабе гармон.

гарманізава́ць

(фр. harmoniser, ад гр. harmonia = гармонія)

дапоўніць мелодыю акордным суправаджэннем па правілах гармоніі.

гарманіза́цыя

(ад гарманізаваць)

стварэнне гарманічнага суправаджэння да мелодыі.

гармані́раваць

(ад гр. harmonia = гармонія)

быць сугучным, адпавядаць чаму-н.

гармані́чны

(гр. harmonikos)

1) заснаваны на прынцыпах гармоніі (напр. г. рад);

2) стройны, мілагучны, зладжаны (напр. г. верш);

3) раўнамерны, рытмічны (напр. г-ыя ваганні).

гармано́іды

(ад гармон + -оід)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на многія фізіялагічныя працэсы ў арганізме як гармоны, але ўтвараюцца не ў залозах унутранай сакрэцыі, а ў іншых органах і тканках (напр. сакрацін, гістамін).