Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гарма́та

(польск. harmata, ад лац. armata)

артылерыйская зброя (марціра, гаўбіца і інш.) (напр. зенітная г.);

страляць з гармат па вераб’ях — траціць многа сіл на дробязныя справы.

гармата́н

(ісп. harmatàn, з афр. моў)

сухі гарачы паўн.-ўсх. вецер на Гвінейскім узбярэжжы Афрыкі, што дзьме зімой.

гарматы́ла

(н.-лац. honnotila)

каланіяльная зялёная водарасць сям. гарматылавых, якая трапляецца на вільготных скалах, у слізі іншых водарасцей, на падводных прадметах у стаячых вадаёмах.

гармі́ыум

(н.-лац. honnidium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. улотрыксавых; вядома некалькі прэснаводных, паветраных, глебавых відаў.

гармонатэрапі́я

(ад гармоны + тэрапія)

метад лячэння прэпаратамі, якія змяшчаюць гармоны.

гармо́нік

(гр. harmonikos = гарманічны)

музычны інструмент, які складаецца са злучаных расцяжнымі рухомымі мяхамі дзвюх дэк з клавіятурай.

гармо́ніум

(ням. Harmonium)

тое, што і фісгармонія.

гармо́нія

(гр. harmonia = сувязь, сугучнасць, зладжанасць)

1) мілагучнасць; зладжанасць, прыемнасць гучання;

2) суразмернасць, узаемная адпаведнасць асобных якасцей, прадметаў, частак цэлага (напр. г. інтарэсаў);

3) аддзел тэорыі музыкі пра будову акордаў.

гармо́ны

(гр. hormon = які рухае)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюць у кроў залозы ўнутранай сакрэцыі; аказваюць мэтанакіраваны ўплыў на дзейнасць іншых органаў і тканак.

гармсі́ль

(тадж. harmsel)

сухі гарачы вецер, які дзьме летам з поўдня ў перадгор’ях Капетдага і Зах. Цянь-Шаня.