Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гастраінтэстына́льны

(ад гастра- + лац. intestinum = кіпіка);

г-ыя гармоны — група біялагічна актыўных рэчываў пептыднай (гл. пептыды) прыроды, якія выпрацоўваюцца ў слізістай абалонцы страўнікава-кішачнага тракта пазваночных і ўдзельнічаюць у рэгуляванні дзейнасці стрававальнай сістэмы.

гастралгі́я

(ад гастра- + гр. algos = боль)

схваткападобныя болі ў вобласці страўніка галоўным чынам пры яго захворваннях, неўрозах.

гастралёр

(ад гастролі)

1) артыст, які прыехаў на гастролі;

2) перан. чалавек, які часта мяняе месца работы.

гастрано́м

(фр. gastronome, ад гр. gaster, -tros = страўнік + nomos = закон)

1) прадуктовы магазін;

2) тое, што і гурман.

гастрано́мія

(фр. gastronomie, ад гр. gastronomia)

1) харчовыя прадукты высакаякаснага прыгатавання (напр. рыбная г.);

2) тонкае веданне кулінарнага майстэрства.

гастрапо́ды

(н.-лац. gastropoda, ад гр. gaster, -tros = страўнік + pus, podos = нага)

клас малюскаў, арганізмы з асіметрычным целам, укрытым ракавінай, якое складаецца з галавы, вантробнага мяшка, нагі; пашыраны ў морах, прэсных водах і на сушы; бруханогія.

гастрапо́р

(ад гастра- + -пор)

тое, што і бластапор.

гастрапто́з

(ад гастра- + -птоз)

апусканне страўніка, якое адбываецца пры рэзкім схудненні, паўторнай цяжарнасці.

гастраскапі́я

(ад гастра- + -скапія)

метад даследавання страўніка пры дапамозе гастраскопа.

гастраско́п

(ад гастра- + -скоп)

прыбор для абследавання слізістай абалонкі страўніка; уводзіцца праз рот і стрававод.