Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гегемані́зм

(ад гегемонія)

палітыка, заснаваная на імкненні да сусветнага панавання над іншымі краінамі і народамі.

гегемо́н

(гр. hegemon = правадыр)

кіруючая сіла чаго-н., кіраўнік, правадыр.

гегемо́нія

(гр. hegemonia = панаванне)

кіруючая роля, першынство якога-н. класа, дзяржавы ў адносінах да іншых класаў, дзяржаў.

гедані́зм

(ад гр. hedone = асалода)

філасофска-этычнае вучэнне, якое сцвярджае, што вышэйшым ідэалам, мэтай жыцця з’яўляецца асалода, уцеха; першапачаткова развівалася кірэнаікамі.

гедані́я

(ад гр. hedone = асалода)

пачуццё ўзнёсласці, прыемнага самаадчування.

гедві́гія

(н.-лац. hedwigia)

лістасцябловы мох сям. гедвігіевых, які расце на сухіх і асветленых сілікатных валунах.

геды́сты

[ад фр. J. Guesde = прозвішча фр. палітычнага дзеяча (1845—1922)]

палітычная плынь у французскім рабочым руху ў канцы 19 — пач. 20 ст., якая стала ядром французскай Рабочай партыі.

гее́на

(гр. geenna, ад ст.-яўр. gehinnom = пекла)

кніжн. пекла.

гее́ст

(ням. Geest)

бедная на расліннасць пясчаная мясцовасць на ўзбярэжжы Паўночнага і Балтыйскага мораў.

гезе́нк

(ням. Gesenk)

вертыкальная падземная горная вырабатка, у якой няма непасрэднага выхаду на паверхню; служыць для пад’ёму грузаў, вентыляцыі і інш.