Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шпрыц

(ням. Spritze)

медыцынскі інструмент у выглядзе цыліндра з поршнем і трубчастай іголкай для ўколаў.

шпрэ́нгель

(ням. Sprengwerk)

дапаможная стрыжнёвая канструкцыя, якую далучаюць да асноўнай канструкцыі, каб узмацніць яе.

шпрэхшталма́йстар

(ням. Sprechstallmeister)

работнік, адказны за ход прадстаўлення ў нямецкім і рускім цырку (да 1917 г.).

шпу́лька

(польск. szpulka, ад ням. Spule)

драўляны або металічны цыліндр, на які што-н. намотваецца (ніткі, шнур, дрот і інш.).

шпу́ля

(польск. szpula, ад ням. Spule)

1) насадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы;

2) стрыжань для намотвання дроту, кабелю, а таксама сам намотаны дрот, кабель.

шпунт

(польск. szpunt, ад ням. Spund)

1) падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і інш.;

2) корак для затыкання бочкі з півам або віном.

шпунту́бель

(ням. Spundhobel)

сталярны інструмент, прызначаны для выстругвання шпунтоў 1.

шпур

(ням. Spur)

1) прасвідраваны ў горным масіве вузкі канал, у які ўкладваецца зарад выбуховага рэчыва для адбойкі ці здрабнення горнай пароды;

2) адтуліна ў горне шахтавай печы, праз якую выпускаюць прадукты плаўлення.

шпэ́йза

(ням. Speise = ежа)

пабочны або прамежкавы прадукт у вытворчасці некаторых каляровых металаў (сплаў арсенідаў і антыманідаў медзі, нікелю, кобальту і інш.).